Спіс забароненых субстанцый і метадаў
Спіс падзелены на субстанцыі, якія:
Забаронены пастаянна і тыя, што забаронены толькі ў спаборніцкі перыяд (які вызначаецца ў кожным вiдзе спорту індывідуальна, але, пачынаецца ў 23:59 у дзень, папярэдні дню спаборніцтва, у якім спартсмен заяўлены на ўдзел, і працягваецца да канца спаборніцтва і працэсу збору проб, які адносіцца да дадзеных спаборніцтваў).
Да субстанцый, забароненых пастаянна, адносяцца (але, не абмяжоўваючыся): гармоны, анабалічныя стэроіды, ЭПА, бэта-2 аганісты, маскіруючыя агенты і дзіўрэтыкі. Да субстанцый, забароненых толькі ў спаборніцкі перыяд, адносяцца, але, не абмяжоўваючыся: стымулятары, марыхуана, наркотыкі і глюкакарцiкастэроiды. Таксама, забаронены ў любы час: метады, такія як пераліванне крыві ці маніпуляцыі, нутравенныя ін'екцыі ў пэўных сітуацыях. Якая розніца паміж субстанцыямі, забароненымі пастаянна і субстанцыямі, забароненымі толькі ў спаборніцкі перыяд?
Забароненыя пастаянна азначае забароненыя круглы год, уключаючы перыяд трэніровак і спаборніцтваў. Напрыклад: анабалічныя стэроіды, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе трэніровак могуць мець працяглы вынік паляпшэння спартыўнага выніку, або маскіруючыя агенты, якія выкарыстоўваюцца, каб схаваць факт выкарыстання допінгу.
У адрозненне ад гэтага, выкарыстанне субстанцыі, забароненай толькі ў спаборніцкі перыяд, у пазаспаборніцкі перыяд, не будзе лічыцца парушэннем антыдопінгавых правілаў, калі толькі рэшткі дадзенай субстанцыі не ўтрымліваюцца ў арганізме спартсмена падчас праходжання спаборніцкага тэставання. Каб было зразумела, многія субстанцыі могуць заставацца ў арганізме спартсмена на працягу доўгага часу. Калі ў спаборніцкай допінг-пробе спартсмена будзе выяўлена субстанцыя, якую ён прымаў у пазаспаборніцкі перыяд (і якая не была забароненай у той час, калі ён яе прымаў), спартсмену будзе прад'яўлена абвінавачанне ў парушэнні антыдопінгавых правілаў.
Калі ў Вас выклікае сумневы выкарыстанне таго ці іншага прэпарата - звярніцеся ў сваю антыдопінгавую арганізацыю за тлумачэннем.
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2021
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2020
СКАЧАЦЬ Асноўныя змены ў спіс забароненых субстанцый і метадаў 2020
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2019
СКАЧАЦЬ Асноўныя змены ў спіс забароненых субстанцый і метадаў 2019
СКАЧАЦЬ Асноўныя змены ў спіс забароненых субстанцый і метадаў 2018
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2018
СКАЧАЦЬ Асноўныя змены ў спіс забароненых субстанцый і метадаў 2017
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2017
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2016
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2015
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2014
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2013
СКАЧАЦЬ Спіс забароненых субстанцый і метадаў 2012