Закон Аб фізічнай культуры і спорце

У Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 г. «Аб фізічнай культуры і спорце» (дзейнічаў да 22 ліпеня 2014 г.) пытанням допінгу быў прысвечаны адзіны артыкул 34 «Метады і рэчывы, забароненыя ў спорце. Допінгавы кантроль», утрымоўваючы вызначэннi дадзеных паняццяў, і ўсталёўваючы наступствы для спартсменаў, біяпробы якіх паказалі выкарыстанне забароненых да ўжывання метадаў, рэчываў, і асоб, вінаватых ва ўжыванні спартсменамі такіх метадаў (рэчываў), а таксама наступствы для спартсменаў, якія адмовіліся ад допінгавага кантролю.

У ліпені 2014 года ўступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб фізічнай культуры і спорце», згодна з якім прадухіленне допінгу ў спорце і барацьба з ім вызначаны як адзiн з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту.

У Законе таксама вызначаны статус установы «Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва» як нацыянальнай антыдопінгавай арганізацыі, упаўнаважанай распрацоўваць у адпаведнасці з Сусветным антыдопінгавым кодэксам, з іншымі рашэннямі адпаведных міжнародных спартыўных арганізацый Палажэнне аб антыдопінгавых правілах Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні арганізацыі, правядзення і ўпраўлення ўсімі этапамі допінг-кантролю ў Рэспубліцы Беларусь; ажыццяўляць упраўленне ўсімі этапамі допінг-кантролю ў Рэспубліцы Беларусь.

Акрамя таго, устаноўлены абавязак для суб'ектаў фізічнай культуры і спорту (у тым ліку Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, нацыянальных федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па віду (відах) спорту садзейнічаць прадухіленню допінгу ў спорце і барацьбе з ім; абавязак спартсменаў і трэнераў захоўваць Палажэнне аб антыдопінгавых правілах Рэспублікі Беларусь, замацаваны паняцці допінгу ў спорце (парушэнні антыдопінгавых правілаў) і адказнасці за допінг у выглядзе спартыўнай дыскваліфікацыі спартсменаў, трэнераў, іншых спецыялістаў.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце»