Падводзім вынікі праведзеных вебінараў для бацькоў юных спартсменаў
З 7 па 9 красавіка Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва правяло серыю з 5 вебінараў па тэме «Антыдопінгавае выхаванне юных спартсменаў» для бацькоў спартсменаў. Вебінары былі прысвечаны ролі бацькоў у фармаванні каштоўнасцяў чыстага спорту ў маладога пакалення.
У вэбінарах прынялі ўдзел 245 слухачоў, у тым ліку бацькоў навучэнцаў з вучылішчаў алімпійскага рэзерву і іншых спартыўных арганізацый (РЦАП, СДЮШАР). Найбольшая колькасць удзельнікаў – гэта бацькі навучэнцаў з Віцебскага, Наваполацкага і Гомельскага вучылішчаў алімпійскага рэзерву.
На вэбінарах спецыялісты НАДА падзяліліся рэальнымі гісторыямі беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі з-за халатнасці бацькоў, а таксама асвятлілі наступныя тэмы:
-
Роля бацькоў у развіцці дзіцяці як чыстага спартсмена.
-
Як распазнаць небяспекі, звязаныя з допінгам.
-
Як правільна правяраць лекі перад тым, як даваць іх юным спартсменам.
-
Рызыка выкарыстання БАД.
-
Прынцып строгай адказнасці і 11 парушэнняў антыдопінгавых правіл.
Мы нагадваем бацькам, якія не змаглі далучыцца да вэбінараў:
У вас ёсць магчымасць прайсці антыдопінгавы анлайн-курс для бацькоў на сайце nada.by, а таксама азнаёміцца з Кіраўніцтвам «Асновы чыстага спорту».
Разам мы зможам абараніць нашых дзяцей і пабудаваць сумленны і здаровы спорт!