Міжнародная канвенцыя аб барацьбе з допінгам у спорце
Парыж, 19 кастрычніка 2005 года
Генеральная канферэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры, далей называемай «ЮНЕСКА», на сваёй 33-й сесіі, якая адбылася 3-21 кастрычніка 2005 года ў Парыжы,
улічваючы, што мэта ЮНЕСКА заключаецца ў садзейнічанні ўмацаванню міру і бяспекі шляхам пашырэння супрацоўніцтва народаў у галіне адукацыі, навукі і культуры, спасылаючыся на існуючыя міжнародныя дакументы, якія тычацца правоў чалавека,
улічваючы рэзалюцыю 58/5, прынятую Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 3 лістапада 2003 г. i якая тычыцца спорту як сродку садзейнічання выхаванню, здароўю, развіццю і мiру, у прыватнасці яе пункт 7,
усведамляючы, што спорт павінен адыгрываць важную ролю ў ахове здароўя, у маральным, культурным і фізічным выхаванні, а таксама садзейнічаюць умацаванню міжнароднага ўзаемаразумення і мiру,
адзначаючы неабходнасць заахвочвання і каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва, накіраванага на выкараненне допінгу ў спорце,
выказваючы занепакоенасць у сувязі з выкарыстаннем спартсменамі допінгу ў спорце і наступствамі гэтага для іх здароўя, прынцыпу справядлівай гульні, выкаранення махлярства і будучыні спорту,
усведамляючы, што допінг ставіць пад пагрозу этычныя прынцыпы і выхаваўчыя каштоўнасці, замацаваныя ў Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання і спорту ЮНЕСКА і Алімпійскай хартыі,
нагадваючы пра тое, што Канвенцыя супраць прымянення допінгу і Дадатковы пратакол да яе, прыняты ў рамках Савета Еўропы, прадстаўляюць сабой інструменты публічнага міжнароднага права, на якіх грунтуюцца палітыка краін і міжурадавае супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з допінгам,
спасылаючыся на рэкамендацыі па пытанні пра допінг, прынятыя на другой, трэцяй і чацвёртай міжнародных канферэнцыях міністраў і кіруючых работнікаў, адказных за фізічнае выхаванне і спорт, якія былі арганізаваны ЮНЕСКА ў Маскве (1988 г.), Пунта-дэль-Эсце (1999 г. ) і Афінах (2004 г.), а таксама на рэзалюцыю 32 С/9, прынятую Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА на яе 32-й сесіі (2003 г.),
прымаючы пад увагу Сусветны антыдопінгавы кодэкс, прыняты Сусветным антыдопінгавым агенцтвам 5 сакавіка 2003 года ў Капенгагене на Сусветнай канферэнцыі па допінгу ў спорце, а таксама Капенгагенскую дэкларацыю аб барацьбе з допінгам у спорце, прымаючы таксама пад увагу ўплыў, якi вядучыя спартсмены аказваюць на моладзь,
улічваючы неабходнасць правядзення і пашырэння на пастаяннай аснове даследаванняў для ўдасканалення метадаў выяўлення допінгу і больш глыбокага вывучэння фактараў, якія ўплываюць на яго выкарыстанне, у мэтах забеспячэння максімальнай эфектыўнасці стратэгій прадухілення прымянення допінгу,
улічваючы таксама важнасць асветы на пастаяннай аснове спартсменаў, дапаможнага персаналу спартсменаў і грамадства ў цэлым па пытаннях прадухілення прымянення допінгу,
прымаючы пад увагу неабходнасць нарошчвання патэнцыялу дзяржаў-удзельніц для ажыццяўлення праграм барацьбы з допінгам,
улічваючы, што дзяржаўныя органы і арганізацыі, адказныя за спорт, выконваюць узаемадапаўняльныя функцыі па прадухіленні прымянення допінгу ў спорце і барацьбе з ім, у прыватнасці для забеспячэння належнага правядзення спартыўных мерапрыемстваў на аснове прынцыпу справядлівай гульні і аховы здароўя іх удзельнікаў, прызнаючы, што гэтыя органы і арганізацыі павінны супрацоўнічаць у дасягненні гэтых мэт, дамагаючыся максімальнай незалежнасці і празрыстасці на ўсіх адпаведных узроўнях,
будучы перапоўнена рашучасці прадпрымаць далейшыя і больш актыўныя сумесныя дзеянні па выкараненні допінгу ў спорце,
прызнаючы, што выкараненне допінгу ў спорце збольшага залежыць ад паслядоўнага ўзгаднення антыдопінгавых стандартаў і практыкі ў спорце і ад супрацоўніцтва на нацыянальным і сусветным узроўнях,
прымае дадзеную Канвенцыю дзевятнаццатага кастрычніка 2005 года.