Канвенцыя супраць прымянення допінгу

Канвенцыя супраць прымянення допінгу


Прынятая 16 лістапада 1989 г. у Страсбургу Канвенцыя супраць прымянення допінгу (або антыдопінгавая канвенцыя) уступіла ў сілу 1 сакавіка 1990 года.

Савет Еўропы падрыхтаваў гэты дакумент пасля адзначаных допінгавымі скандаламі Алімпійскіх гульняў 1988 года. Дакумент адлюстроўвае палітычную волю дзяржаў змагацца з гэтай з'явай. Канвенцыя нацэлена на скарачэнне доступу да рэчываў, якія з'яўляюцца допінгам, і ўвязку дзяржаўнай дапамогі спорту з выкананнем антыдопінгавага заканадаўства. Дакумент заахвочвае правядзенне адукацыйных праграм і кантрольных выпрабаванняў, у дадатку да яго прыведзены прэпараты і працэдуры, прымяненне якіх можа лічыцца допінгам.

Уступіўшы ў сілу 1 красавіка 2004 года Дадатковы пратакол да антыдопінгавай канвенцыі ўводзіць паняцце «ўзаемнага прызнання» вынікаў даследаванняў, дазваляе кантралёрам з адной з падпісаўшых яе краін бесперашкодна працаваць на тэрыторыі іншай дзяржавы і стварае спрыяльныя ўмовы для супрацоўніцтва паміж асобнымі краінамі і Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (САДА).

Для забеспячэння выканання прынятых на сябе дзяржавамі абавязацельстваў у рамках Канвенцыі была створана група маніторынгу, якая адсочвае новыя тэндэнцыі ў гэтай сферы.

Гэта «адкрыты» міжнародна-прававы дакумент, г.зн. да яго могуць далучыцца дзяржавы, якія не ўваходзяць у Савет Еўропы, у тым ліку нееўрапейскія. У цяперашні час антыдопінгавую канвенцыю падпісалі 50 дзяржаў, сярод якіх Аўстралія, Беларусь, Канада і Туніс.

Міністэрства замежных спраў паведамляе аб тым, што Дадатковы пратакол да Канвенцыі супраць прымянення допінгу, прыняты ў г. Варшаве 12 верасня 2002 года і падпісаны Рэспублікай Беларусь у г. Страсбургу 8 снежня 2016 года, уступіць у сілу для Рэспублікі Беларусь з 1 мая 2018 года.

Закон аб ратыфікацыі Канвенцыі супраць прымянення допінгу

Канвенцыя супраць прымянення допінгу