Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе па ўсёй краіне з 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года
Галоўная задача - яшчэ раз звярнуць увагу грамадзян на пытанні бяспекі жыццядзейнасці .
У ходзе правядзення «Адзінага дня бяспекі» будуць праводзіцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з усімі жыхарамі краіны.
Для персаналу ўстановы «Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва» Рэспублікі Беларусь інфармацыя прафілактычнай накіраванасці будзе размешчана на інтэрнэт-рэсурсах, у кутку аховы працы, арганізавана дэманстрацыя відэасюжэтаў, гэтак жа, запланавана правядзенне практычных і тэарэтычных заняткаў па дзеяннях персаналу пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.