10.10.2024

На Чэмпіянаце Беларусі па цяжкай атлетыцы ў Гродне адбыўся антыдопінгавы семінар

8 кастрычніка ў рамках Чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы ў Гродне адбылося антыдопінгавае мерапрыемства для спартсменаў і персаналу спартсменаў па цяжкай атлетыцы.

Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Аляксандравіч Мужжухін выступіў з дакладам, у якім звярнуўся да статыстыкі парушэнняў антыдопінгавых правіл за апошнія некалькі гадоў. Дзяніс Аляксандравіч выказаў занепакоенасць тым фактам, што ў 2024 годзе было зафіксавана 3 парушэнні, учыненых спартсменамі па цяжкай атлетыцы, а таксама тым фактам, што некаторыя парушэнні звязаны з прэпаратамі, якія немагчыма набыць легальна. У сувязі з гэтым ён нагадаў спартсменам і трэнерам аб іх адказнасці па недапушчэнні допінгу ў спорце, заклікаў ацаніць рызыкі, а таксама паведаміў аб тым, што НАДА збіраецца ўзмацняць кантроль на ўсіх узроўнях.


Дзяніс Аляксандравіч адказаў на шматлікія пытанні прысутных: пытанні датычыліся працэдуры тэсціравання, метаду сухой кроплі крыві, выкарыстання вітамінаў і БАД спартсменамі, працэсу расследаванняў антыдопінгавых парушэнняў, атрымання дазволу на тэрапеўтычнае выкарыстанне і іншыя.


На мерапрыемстве прысутнічаў Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі цяжкай атлетыкі Сяргей Аляксеевіч Самусеў.


Таксама падчас сустрэчы адбыўся адукацыйны семінар па тэме “Парушэнні антыдопінгавых правілаў. Прынцып строгай адказнасці. Санкцыі», які правяла спецыяліст аддзела адукацыі НАДА Кацярына Вераценнікава.


Запіс трансляцыі тут