11.09.2024

Міжнародны антыдопінгавы форум "Чысты спорт без межаў" прайшоў у Раўбічах

Міжнародны антыдопінгавы форум "Чысты спорт без межаў" праходзіў 5-6 верасня ў Раўбічах. Гэта першае такое маштабнае міжнароднае антыдопінгавае мерапрыемства на тэрыторыі краін СНД. Форум аб'яднаў больш за 500 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Бразіліі, Казахстана, Катара, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Арганізатарамі Форума выступілі Расійскае антыдопінгавае агенцтва РУСАДА, Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Рэспублікі Беларусь, Алімпійскі Камітэт Расіі, Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя Форума пачалася ў 2022 годзе, калі на базе МДІМА, у Маскве, адбыўся I Усерасійскі форум чыстага спорту. У 2023 годзе II Усерасійскі форум чыстага спорту прайшоў у горадзе Суздалі, а ў ліпені 2024 года ў горадзе Тамбове быў паспяхова праведзены III Усерасійскі форум "Спорт. Антыдопінг. Здароўе. Практыка міжведамаснага ўзаемадзеяння".

5 верасня, у першы дзень Форума, адбылося пленарнае пасяджэнне пры ўдзеле Міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука, Прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расіі Станіслава Пазнякова, Прэзідэнта федэрацыі лыжных гонак Расіі Алены Вяльбе, дырэктара НАДА Дзяніса Мужжухіна і генеральнага дырэктара РУСАДА Веранікі Логiнавай.

У рамках Форума таксама прайшоў круглы стол і навуковая секцыя "Навука для антыдопінгу: інтэграцыя навуковых і практычных ведаў - шлях да чыстага спорту". Спецыялісты антыдопінгавых арганізацый, спецыялісты па спартыўнай медыцыне і навуковыя работнікі абмеркавалі сучасныя навуковыя даследаванні і практычныя падыходы ў галіне антыдопінгу.

У перапынку паміж сесіямі для ўсіх жадаючых прайшоў майстар-клас "Псіхатэхналогіі ў спорце".

6 верасня ў рамках Форума адбыліся панэльная сесія "Антыдопінгавы компас: навігатар для арганізатараў буйных спаборніцтваў", на якой былі прадастаўлены практычныя рэкамендацыі і інструменты для эфектыўнага ўкаранення і захавання антыдопінгавых правіл на ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў, а таксама круглы стол "Будучыня сусветнай антыдопiнгавай праграмы: Кодэкс і Міжнародныя стандарты 2027", на якім абмяркоўваліся маючыя адбыцца змены ў антыдопінгавым заканадаўстве.

Спікерамі выступілі віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак, генеральны дырэктар Паўднёваафрыканскага інстытута чыстага спорту Халід Галант, намеснік генеральнага дырэктара РУСАДА Вікторыя Барынава, намеснік прэзідэнта Нацыянальнай антыдопінгавай арганізацыі Бразіліі Энтані Марэйра, кіраўнік Дэпартамента міжнародных адносін камітэта "Дзеці Азіі" Сардаана Жэндрынская i іншыя.