01.04.2021

Інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства «Стайкі – тэрыторыя свабодная ад допінгу»

25 сакавіка на базе РЦАП «Стайкі» спецыялісты НАДА Беларусь правялі сумеснае інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства «Стайкі - тэрыторыя свабодная ад допінгу».

У рамках гэтага мерапрыемства прайшоў семінар для спартсменаў і персаналу спартсменаў па тэме «Парушэнні антыдопінгавых правілаў. Санкцыі. Наступствы допінгу», а таксама практычны занятак «Працэдура допінг-кантролю».

Акрамя гэтага, усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у інтэрактыўнай антыдопінгавай віктарыне «Outreach» і атрымаць прызы, а таксама наведаць розныя зоны актыўнасці.