02.07.2025

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!


Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 г. і зацверджана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 г. № 1 "Аб устанаўленні дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь".

Гэтае свята сімвалізуе адзінства і нязломнасць духу нашага народа, нагадвае пра гісторыю, багацце культуры і традыцый краіны, пра гераізм і адданасць нашых продкаў. Яно яднае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню.

Мы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і жадаем вам здароўя, шчасця, дабра, дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, мірнага неба над галавой!