01.04.2025

2 красавiка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі


2 красавіка 1996 г. прэзідэнты дзвюх краін Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве дагавор "Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Праз год была заключана дамова "Аб Саюзе Беларусі і Расіі". З таго часу 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы (СД) і прынята Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэтыя дакументы адкрылі шлях для выхаду на якасна новы ўзровень яднання дзвюх брацкіх краін і народаў. Яны вызначылі канчатковую мэту інтэграцыі Беларусі і Расіі - стварэнне Саюзнай дзяржавы.

З 2000 года рэалізавана больш за 60 праграм Саюзнай дзяржавы. Сумесныя праграмы ў асноўным накіраваны на стварэнне інавацыйнай прадукцыі і новых тэхналогій у такіх галінах, як радыё- і мікраэлектроніка, касмічныя тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне, абарона, сельская гаспадарка, медыцына, сумесная дзейнасць па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і інш.

Нашы краіны цесна ўзаемадзейнічаюць у сферах адукацыі, культуры, спорту і аховы здароўя. Рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, наладжана супрацоўніцтва паміж ВНУ і навуковымі ўстановамі. Гэта садзейнічае ўмацаванню духоўных сувязей паміж народамі, захаванню агульнай культурна-гістарычнай спадчыны і развіццю новых напрамкаў супрацоўніцтва.

Крыніца: СПЕЦИАЛЬНЫЕ ПРОЕКТЫ БЕЛТА