17 верасня - Дзень народнага адзінства

17 верасня - Дзень народнага адзінства

17 верасня Беларусь адзначае самае маладое дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. У 2024 годзе яго будуць адзначаць чацвёрты раз - адпаведны ўказ аб заснаванні свята прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.

Свята прымеркавана да гадавіны пачатку ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны фундамент сучаснай дзяржаўнасці. Гэтае свята ― сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі.

Калектыў Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва шчыра віншуе ўсіх суайчыннікаў з Днём народнага адзінства!