14.03.2025
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Беларусі была прынятая 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Акрамя таго, Канстытуцыяй упершыню ў гісторыі краіны ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады прадугледжана пасада прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Гэты дакумент заклаў трывалы прававы падмурак незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.