21.09.2018

Праект «Моладзь гуляе сумленна»

Логотип_Молодежь_2.jpg
Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі (далей - НАДА) з вялікім задавальненнем анансуе праект «Моладзь гуляе сумленна: адукацыйны комплекс для вучылішча алімпійскага рэзерву Рэспублікі Беларусь».

Мэтай гэтага праекта з'яўляецца залажэнне падмурка для далейшага фарміравання адукацыйных сістэм антыдопінгавай праграмы Рэспублікі Беларусь, дзе прасоўванне прынцыпаў fair play і духу спорту складаюць аснову прадухілення допінгу ў спорце.

У рамках рэалізацыі праекта групай высокакваліфікаваных псіхолагаў і педагогаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры распрацаваны адукацыйны комплекс «Моладзь гуляе сумленна» для вучылішч алімпійскага рэзерву (далей - ВАР). Педагогі ВАР будуць ажыццяўляць непасрэднае ўкараненне комплексу ў вучылішчах. Падтрымку педагогам будуць аказваць спецыялісты НАДА і валанцёры праекта з ліку студэнтаў спецыяльнасцяў, звязаных са спартыўнай і антыдопінгавай сферамі.

Праект фінансуецца са сродкаў Фонду ЮНЕСКА для выкаранення допінгу ў спорце і ажыццяўляецца НАДА, сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у размяшчэнні фота/відэа матэрыялаў аб правядзенні мерапрыемстваў комплексу «Моладзь гуляе сумленна» ў вучылішчах алімпійскага рэзерву, у нашых групах у сацыяльных сетках:


Выкарыстоўвайце хэштэгі

#МолодежьИграетЧестно

#TheYoungPlayFair


Кіраўніцтва па выкарыстанні комплексу выхаваўча-адукацыйных мерапрыемстваў «Моладзь гуляе сумленна»

Тэрапеўтычнае выкарыстанне (буклет)

Працэдура допінг-кантролю (плакат)

Працэдура допінг-кантролю (ліфлет)

Анкета для ацэнкі эфектыўнасці настольнай гульні

Анкета для навучэнцаў

Каляндарны план (прыклад)

Інструкцыя па апрацоўцы анкет

Рэкамендацыі па выкарыстанні інфармацыйных матэрыялаў антыдопінгавай адукацыі навучэнцаў вучылішч алімпійскага рэзерву

Па любых пытаннях, узнікаючых у рамках рэалізацыі праекта, звяртайцеся:

e-mail: educational.programs@nada.by

тэл./факс +37517-227-1164

тэл. +37517-227-1163