Прыём грамадзян
Графік прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў,
іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
кіраўніцтвам установы "Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва"
Прозвішча, імя, імя па бацьку службовай асобы |
пасада | час прыёму | месца прыёму |
Мужжухiн Дзяніс Аляксандравіч |
дырэктар |
2-і чацвер кожнага месяца з 9.00 да 12.00 |
каб. 301 +375 (17) 227-11-61 (Пр-т Пераможцаў, 109Б) |
Грабоўскі Вадзім Уладзіміравіч |
намеснік дырэктара |
1-ы аўторак кожнага месяца з 9.00 да 12.00 |
каб. 302 +375 (17) 377-07-87 (Пр-т Пераможцаў, 109Б) |
Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва ўстановы "Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва" ажыццяўляецца па тэлефоне +375 (17) 238-03-31 штодня з 8.30 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 13.20).
Работнік, які ажыццяўляе запіс на асабісты прыём, мае права ўдакладніць матывы звароту, запатрабаваць інфармацыю пра вынікі звароту ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ
Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па прад'яўленні заяўнікам дакумента, якi сведчыць яго асобу. Пры звароце ў НАДА ў інтарэсах іншых асоб заяўнікам прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы (даверанасць, рашэнне суда і інш.).
Звароты грамадзян павінны ўтрымліваць інфармацыю аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючым гэту інфармацыю.
У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца заяўнiкам у пісьмовай форме. Пісьмовыя звароты заяўнікаў разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Службовыя асобы ўстановы, якія праводзяць асабісты прыём, не мае права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі НАДА, у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на цікавячыя яго пытанні альбо калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена.
Калі вырашэнне пытання, якое змяшчаецца ў звароце, не адносіцца да кампетэнцыі НАДА, грамадзяніну тлумачыцца, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму трэба звярнуцца для вырашэння выкладзенага пытання.
Паўторныя звароты, у тым ліку ўнесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, у якіх не прыводзяцца прычыны i толькi што адкрыўшыяся абставіны, разгляду не падлягаюць, калi па iх дадзены істотныя адказы ці перапіска спынена.
Пры паступленні паўторнага звароту ад заяўніка, перапіска з якім спынена, такі зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніку.