Напрамкі дзейнасці НАДА
У адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва - дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, створаная ў мэтах прадухілення допінгу ў спорце і барацьбы з ім, арганізацыі допінг-кантролю, прызнаная Сусветным антыдопінгавым агенцтвам і выконваючая ў адпаведнасці з яго патрабаваннямі функцыі нацыянальнай антыдопінгавай арганізацыі.
Асноўнымі задачамі Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва ў адпаведнасці са статутам з'яўляюцца:
- рэалізацыя антыдопінгавай праграмы ў галіне фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь;
- правядзенне допінг-кантролю (правядзенне адбору спартсменаў для допінг-кантролю, ажыццяўленне збору проб, іх захоўванне, транспарціроўка ў антыдопінгавыя лабараторыі, апрацоўка вынікаў тэставання);
- распрацоўка і ўкараненне працэдуры ўпраўлення вынікамі допінг-кантролю; папярэджанне прымянення рэчываў і метадаў, унесеных у Забаронены спіс Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (далей САДА);
- распрацоўка і рэалізацыя інфармацыйных і адукацыйных праграм па прафілактыцы ўжывання рэчываў і метадаў, унесеных у Забаронены спіс САДА ў арганізацыях фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасці;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый фізічнай культуры і спорту ў сферы супрацьдзеяння допінгу;
- павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, якія праводзяць допінг-кантроль;
- маніторынг эфектыўнасці прымаемых у Рэспубліцы Беларусь мер па спыненні выкарыстання ў спорце рэчываў і метадаў, унесеных у Забаронены спіс САДА;
- узаемадзеянне з САДА, Нацыянальнымi антыдопінгавымi арганізацыямі іншых краін, міжнародным Алімпійскіх камітэтам, міжнароднымі федэрацыямі па віду (відах) спорту, іншымі міжнароднымі арганізацыямі ў галіне прадухілення допінгу ў спорце і барацьбы з ім;
- супрацоўніцтва з міжнароднымі і нацыянальнымі антыдопінгавымі арганізацыямі іншых краін у тэставанні спартсменаў, правядзенні навуковых даследаванняў і распрацоўцы інфармацыйных і адукацыйных праграм у галіне барацьбы з допінгам у спорце.
Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва стварае і арганізоўвае працу Дысцыплінарнай антыдопінгавай камісіі і Камісіі па тэрапеўтычным выкарыстанні забароненых субстанцый і метадаў.