Гісторыя САДА
Гісторыя стварэння міжнароднай арганізацыі «Сусветнае антыдопінгавае агенцтва». Год стварэння - 1999.
Місія Сусветнага антыдопінгавага агенцтва - узначальваць сумесны сусветны рух за спорт, свабодны ад допінгу.
Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (далей - САДА) было створана ў 1999 годзе як міжнародная незалежная арганізацыя, якая ў роўнай ступені ўключае ў сябе прадстаўнікоў сусветнага спартыўнага руху і ўрадаў краін свету, а таксама фінансуецца дадзенымі структурамі. Асноўнымі відамі дзейнасці агенства з'яўляюцца навуковыя даследаванні, адукацыя, развіццё сродкаў і магчымасцяў барацьбы з допінгам пад кіраўніцтвам Сусветнага антыдопінгавага Кодэкса (далей - Кодэкс) - дакумента, узгадняючага антыдопінгавую палітыку ва ўсіх відах спорту і ва ўсіх краінах.
Мэта САДА - свет, у якім усе спартсмены могуць спаборнічаць у спартыўным асяроддзі, свабодным ад допінгу.
Асноўныя Каштоўнасці САДА:
ЦЭЛАСНАСЦЬ
• Прыхільнасць каштоўнасцям і духу Сусветнага антыдопінгавага Кодэкса.
• Бесстароннасць, аб'ектыўнасць, збалансаванасць і празрыстасць.
• Захаванне самых высокіх этычных нормаў з мэтай недапушчэння неналежнага ўплыву або канфліктаў інтарэсаў, якія маглі б перашкаджаць незалежнаму і бесстаронняму меркаванню.
• Распрацоўка палітыкі, працэдур і практык, якія адлюстроўваюць справядлівасць, роўнасць і цэласнасць.
ФІНАНСАВАЯ ПРАЗРЫСТАСЦЬ
• Упраўленне ў адпаведнасці з каштоўнасцямі і духам Кодэкса.
• Падсправаздачнасць фінансавым органам, пры захаванні адпаведнай незалежнасці ад неабгрунтаванага ўплыву.
• Павага правоў «чыстых» спартсменаў.
ВЫСОКІ ЎЗРОВЕНЬ ДЗЕЙНАСЦІ
• Прафесіяналізм.
• Распрацоўка інавацыйных і практычных рашэнняў для садзейнічання ўкараненню і выкананню Кодэкса зацікаўленымі бакамі.
• Ужыванне стандартаў для ўсіх відаў дзейнасці.
Гісторыя лагатыпа САДА
Квадратная форма лагатыпа ўяўляе сабой традыцыі і правілы, якія вызначаюць спорт.
Чорны колер адлюстроўвае нейтралітэт і з'яўляецца традыцыйным колерам спартыўнага судзейства.
«Знак роўнасці» выказвае роўнасць і справядлівасць. Знак намаляваны ў выглядзе чалавечага адбітка, каб адлюстраваць індывідуальнасць кожнага спартсмена.
Зялёны колер сімвалізуе здароўе, прыроду і гульнявое поле. Радок тэгаў «play true» выказвае асноўныя каштоўнасці САДА і выступае ў якасці кіруючага прынцыпу для ўсіх спартсменаў на ўсіх узроўнях спаборніцтваў.
ГІСТОРЫЯ АГЕНСТВА
Пасля падзей, якія ўлетку 1998 года патрэслі свет веласпорту, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) вырашыў склікаць Сусветную канферэнцыю па допінгу, аб'яднаўшы ўсе бакі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з допінгам.
Першая Сусветная канферэнцыя па допінгу ў спорце, праведзеная ў Лазане, Швейцарыя, 2-4 лютага 1999 года, прыняла дэкларацыю аб допінгу ў спорце. Гэты дакумент прадугледжваў стварэнне незалежнага міжнароднага антыдопінгавага агенцтва, якое будзе дзейнічаць для Гульняў XXVII Алімпіяды ў Сіднэі ў 2000 годзе.
Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (САДА) было створана 10 лістапада 1999 года ў Лазане для садзейнічання і каардынавання дзеянняў, накіраваных на барацьбу з допінгам у спорце на міжнародным узроўні. Агенцтва створана пры падтрымцы і ўдзеле прадстаўнікоў Алімпійскага руху, органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх і прыватных арганізацый, якія ўдзельнічаюць у барацьбе за спорт, свабодны ад допінгу.